Дзяржаўная ўстанова набывала аўтобус за 3 млрд і легкавік за 800 млн рублёў

Інфармацыя пра гэта яшчэ ў чэрвені была змешчаная на сайце дзяржзакупак. Там адзначаецца, што пакупка адбываецца за кошт рэспубліканскага бюджэту.



Адзначым, што дзяржустанова "Белтрансспецаўта" здзяйсняе пасажырскія перавозкі і грузаперавозкі па Беларусі і Еўропе, мае найбуйнейшую аўтастаянку ў Мінску.