Дзяніса Дудзінскага і яго жонку адпусцілі, яны дома
Дзяніса Дудзінскага і яго жонку Кацярыну Раецкую адпусцілі. Яны знаходзяцца дома. Праўда, без сродкаў сувязі, якія ў іх забралі. Пра гэта ў Facebook напісаў Дудзінскі.
Раніцай 2 чэрвеня да экс-вядоўцы БТ прыйшлі сілавікі, як мяркуецца, фінансавая міліцыя. Праводзіліся "праверачныя мерапрыемствы ў пытаннях падаткаабкладання".
Летась Дудзінскі адбыў адміністрацыйны арышт, страціў месцы ў дзяржаўных праектах.