Дзяцей, якія паказалі сярэднія пальцы салюту, прымусілі глядзець "Ідзі і глядзі"

Дзяцей, якія паказалі сярэднія пальцы салюту, прымусілі глядзець "Ідзі і глядзі"
Для магілёўскіх падлеткаў, якія паказалі сярэднія пальцы салюту на 9 траўня, правялі "Урок памяці", піша "Наша Ніва". У нядзелю дзяўчат завезлі ў мемарыяльны комплекс у вёсцы Боркі, прысвечаны памяці спаленых вёсак.
Для школьніц правялі экскурсію па комплексе, яны ўсклалі кветкі, пасля чаго іх пасадзілі глядзець фрагменты фільма "Ідзі і глядзі" Элема Клімава. Акрамя таго, ім прачытаў лекцыю святар БПЦ Сергій Лабада.
Група падлеткаў паказала сярэднія пальцы салюту 9 мая ў Магілёве і выклала відэа ў інтэрнэт. На наступны дзень сілавікі заявілі, што знайшлі дзяцей.
Як сцвярджалася, у кадр трапілі 6 дзяўчынак ад 13 да 15 гадоў з розных школ горада і раёна. Сябровак здымаў 13-гадовы хлопец.
Непаўналетніх паставяць на прафілактычны ўлік, а тых з іх, якія дасягнулі 14 гадоў, яшчэ і прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.