Падлеткаў, якія паказалі "факі" салюту, паставілі на ўлік
Гэтае відэа стала вірусным
Міліцыя знайшла падлеткаў, якія падчас салюту на 9 траўня ў Магілёве паказвалі сярэднія пальцы. Відэа з гэтым стала вірусным і абурыла прапагандыстаў, якія ўжо з раніцы пачалі пагражаць дзяўчатам.
Цяпер, як пішуць блізкія да сілавікоў тг-каналі, падлеткаў ужо знайшлі і пакаралі адміністратыўнай адказнасцю. Таксама іх паставілі на ўлік у камісію па справах непаўналетніх.
Які артыкул Адміністратыўнага кодэксу мае пакаранне за "абразу салюту" сілавікі не ўдакладняюць.