Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля 15 сутак, яго зноў будуць судзіць
Дзмітрый Семчанка / tut.by
Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, яго зноў будуць судзіць. Яго жонка Юлія піша, што Семчанку "перазатрымалі", завезлі ў РУУС, а пасля вярнулі на Акрэсціна. Чакаецца, што суд будзе ў панядзелак.
Дзмітрый Семчанка — былы кіраўнік прэзідэнцкага пула журналістаў тэлекаканала АНТ. Пасля падзей жніўня 2020-га ён сышоў з працы, у верасні таго года яго затрымалі і асудзілі на 15 сутак за ўдзел у пратэстах. Пасля звальнення з АНТ Семчанка працаваў у PR-сферы.
16 верасня сёлета стала вядома, што Дзмітрыя Семчанку асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "дробнае хуліганства", яго жонку Юлію аштрафавалі на 960 рублёў за рэпосты "экстрэмісцкіх" каналаў.