Дзінара Алімбекава зрабіла відэаэкскурсію па алімпійскай вёсцы
Дзінара Алімбекава зрабіла відэаэкскурсію па алімпійскай вёсцы ў Чжанцзякоў. Беларуская біятланістка паказала, у якіх умовах жывуць алімпійцы, уключна са сваім нумарам. Паводле яе слоў, там ёсць "усё, што трэба для камфортнага пражывання".
У Кітай на Алімпійскія Гульні спачатку прыбылі беларускія біятланісты, пазней — і біятланісткі. 5 лютага яны паўдзельнічаюць у змяшанай эстафеце.
Алімбекава — алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў жаночай эстафеце.