Дырэктар мінскай арганізацыі выкарыстоўваў работнікаў на будоўлі свайго дома

Дырэктар мінскай арганізацыі выкарыстоўваў работнікаў на будоўлі свайго дома

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РУУС Мінска і ГУУС Мінгарвыканкама затрымалі дырэктара будаўнічай арганізацыі, які выкарыстоўваў працу работнікаў на будоўлі свайго дома ў Мінскім раёне.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, падчас праверкі было выяўлена, што для выканання працаў цягам працяглага прамежку часу дырэктар прыцягваў некалькіх сваіх супрацоўнікаў, а таксама іх непасрэднага кіраўніка — прараба. Той уносіў у табелі ўліку працоўнага часу падначаленых ілжывыя звесткі пра нібыта адпрацаваны час на афіцыйных будаўнічых аб’ектах прадпрыемства.

Матэрыяльнай шкода арганізацыі ацэньваецца болей як у 220 мільёнаў рублёў. На дырэктара арганізацыі завялі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Фота з архіву