"Дынама-Мінск" прайграла "Арсеналу", трэнер мінчан тэрмінова падаў у адстаўку

Не вытрымаў ціску міністра спорту Кавальчука / "Динамо-Минск"
22 чэрвеня ў Барысаве ў рамках 13‑та туру ў Вышэйшай лізе "Арсенал" перамог мінскае "Дынама" з лікам 2:1. Дынамаўцы не рэалізавалі пенальці. Гэта трэцяя перамога запар клуба з Дзяржынска і другое паражэнне "дынамаўцаў" — дзеючых чэмпіёнаў Беларусі.
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер "Дынама" Вадзім Скрыпчанка падаў у адстаўку, адзначыўшы, што гэта быў яго асабісты крок. Вось як ён растлумачыў сваё рашэнне:
— Я ўжо сказаў ім, што гэты матч — мой апошні ў Мінску. Падзякаваў за супрацоўніцтва. Два чэмпіёнскія тытулы, удалы еўратур у мінулым сезоне — калі не выдатна, дык значна добра. З улікам, што беларускія клубы гадамі не выходзілі ў асноўныя раўнды еўракубкаў, гэта быў станоўчы перыяд як у барацьбе за золата, так і ў еўракампаніі.
Патрэбная свежая кроў у камандзе, новае мысленне. Я ўпэўнены, што новы трэнер дасць гэтым імпульс. Сітуацыя не крытычная: так, не вельмі, але наперадзе яшчэ 17 тураў. Новы погляд, ідэі — і хлопцы прачнуцца, каб выбрацца з серый страчаных балаў. Бо справа не скончаная, але я з упэўненасцю кажу: патрэбны свежае бачанне, новыя ідэі і энергія для "Дынама", — заявіў Скрыпчанка.
Цяпер "Дынама" адстае ад лідара "МЛ Віцебск" на 7 ачкоў — прычым віцебляне ўчора таксама страцілі балы ў матчы з аутсайдэрам з Маладзечна.
Нагадаем, міністр спорту Сяргей Кавальчук быў вельмі незадаволены вынікамі дзеючага чэмпіёна — ён адкрыта ўмешваўся ў работу трэнерскага штаба, некалькі месяцаў не плаціў камандзе зарплаты і прасунуў у штаб трэнера Аляксандра Паўлава.
Магчыма, менавіта ён узначаліць "Дынама" перад стартам у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Астатнія дзве гульні скончыліся такімі вынікамі.
"Нёман" перайграў "Мінск" з лікам 2:1.
"Тарпеда-БелАЗ" у драматычнай канцоўцы вырвала перамогу над "Віцебскам" з лікам 3:2.
Усе вынікі 13-га тура:

Становішча ў чэмпіянаце пасля 13-га тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.