Лідар чэмпіянату "МЛ Віцебск" сенсацыйна страціў ачкі з аўтсайдарам "Маладзечна"

Лідар страціў балы, але ж ідзе без параз / "МЛ Витебск"
21 чэрвеня прайшлі тры матчы 13-га тура Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. "Слуцк" на апошніх хвілінах вырваў перамогу ў "Нафтана" — 1:0.
Брэсцкае "Дынама" на сваім полі пацярпела паразу ад "Гомеля" — 0:1.
У Віцебску аўтсайдар "Маладзечна" сенсацыйна адабраў ачкі ў лідара табліцы "МЛ Віцебск" — матч завяршыўся з лікам 0:0. Для "Маладзечна" гэта першы бал у чэмпіянаце пасля 13 тураў. "Букмекеры" ж працягваюць ісці без параз.
22 чэрвеня 13-ы тур завершыцца яшчэ трыма матчамі:
"Арсенал" — "Дынама-Мінск"
"Нёман" — "Мінск"
"Тарпеда-БелАЗ" — "Віцебск"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.