Двое дзяцей загінулі на пажары ў Гомельскай вобласці
У момант пажару дома была маці з чатырма дзецьмі, дваіх яна паспела вывесці / @skgovby
Двое дзяцей — чатырохгадовая дзяўчынка і трохгадовы хлопчык — загінулі раніцай у панядзелак на пажары ў Гомельскай вобласці, паведамляюць у Следчым камітэце.
Пажар здарыўся ў Жыткавічах. У той момант дома была маці з чатырма дзецьмі. Дваіх яна паспела вывесці да прыезду ратавальнікаў. Целы яшчэ дваіх знайшлі супрацоўнікі МНС падчас ліквідацыі пажару.
Следчыя пачалі праверку — спрабуюць высветліць абставіны і прычыны ўзгарання.