Двайное забойства раскрылі ў Мінску: дзяўчына хацела адпомсціць саперніцы
У Мінску міліцыянты раскрылі двайное забойства, якое адбылося ў Маскоўскім раёне сталіцы.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі, зранку 20 снежня ў кватэры жылога дома на вуліцы Алібегава былі знойдзеныя целы мужчыны і жанчыны. У іх выявілі множныя нажавыя раненні шыі і тулава. На целе мужчыны было каля 50 удараў нажом, на целе жанчыны — больш за 30.
Аператыўнікі выявілі, што да злачынства спрычыніліся двое маладых людзей. Паведамляецца, што іх за 5 мільёнаў рублёў наняла былая сяброўка забітага маладога чалавека. Яна хацела адпомсіціь канкурэнтцы. Праўда, забіваць саперніцу яна не прасіла, а толькі "адправіць" у лякарню на пару тыдняў. За гэты час яна спадзявалася бесперашкодна аднавіць адносіны з маладым чалавекам. Аднак выканаўцы "перастараліся".
Праваахоўнікі затрымалі ўсіх падазраваных. На іх пачалі крымінальную справу за забойства.
Фота: Shutterstock