Дваіх затрыманых за плакаты да Дня роднай мовы будуць судзіць
Іх вінавацяць у “непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы”.
Пяцярых сябраў кампаніі “Альтэрнатыва” затрымалі ў Мінску 20 лютага, калі тыя расклейвалі плакаты да Дня роднай мовы. Зараз яны знаходзяцца ў Савецкім РАУСе. Пра гэта Еўрарадыё распавёў грамадскі актывіст Алег Корбан. На дваіх з іх склалі пратаколы за “непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы.
Алег Корбан: “На двух чалавек складзеныя пратаколы, на Уладзіслава Запасава і Сяргея Качара. Відавочна, што ў хуткім часе будзе суд. У астатніх перапісваюць дадзеныя”.
Агулам, за расклейку плакатаў да Дня роднай мовы затрымалі 5 чалавек. Дакладна вядомыя імёны чатырох — гэта Вольга Бурневіч, Сяргей Качур, Вольга Жураўлёва, Уладзіслаў Запасаў.
Фота з Фэйсбуку Алега Корбана