Дваіх віцяблян будуць судзіць за вярбоўку сэкс-рабыняў

Мінскі раённы аддзел Следчага камітэту завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні групы асобаў, якія займаліся вярбоўкай дзяўчат для заняткаў прастытуцыяй за межамі Беларусі.

Па справе праходзяць двое хлопцаў з Віцебска — аднаму з іх 21 год, іншаму 23. З лістапада 2014 года па люты 2015 год яны займаліся падборам і вербоўкай дзяўчат у сацыяльных сетках. Яны знаёміліся з дзяўчатамі і прапаноўвалі ім працу з вялікімі прыбыткамі і вольным графікам.

Хлопцаў затрымалі падчас спробы вывезці двзвюх жыхарак Мінскай вобласці ў Сант-Пецярбург для заняткаў прастытуцыяй. 

Дзеянні маладых людзей кваліфікаваныя як замах на выкарыстанне занятку прастытуцыяй іншай асобай, звязанае з вывазам асобы за межы дзяржавы.

Крымінальная справа накіраваная ў суд, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У Гомелі асудзілі двух сутэнёраў з Расіі

Фота з архіву