Два вайскоўцы параненыя падчас стрэльбаў — Мінабароны
Вайсковыя стрэльбы, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"
Два вайскоўцы адной з часцей атрымалі агнястрэльныя раны падчас стрэльбаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Вайсковую часць, дзе адбылося здарэнне, не называюць. Не кажуць і пра тое, былі гэта салдаты тэрміновай службы ці кантрактнікі.
У Мінабароны прычынай ранення называюць "парушэнне тэхнікі бяспекі". Як заяўляюць у ведамстве, пагрозы жыццю параненых няма.