ДТЗ паралізавала рух тралейбусаў на Прывакзальнай плошчы ў Мінску (фота)

ДТЗ на Прывакзальнай плошчы ў Мінску паралізавала рух тралейбусаў.
У аварыю трапіў адзін з тралейбусаў і інкасатарская машына. У выніку тралейбусы, якія паварочваюць на плошчу з вуліцы Кірава, утварылі вялікі затор.

Аварыя на Прывакзальнай плошчы ў Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.