ДТЗ на скрыжаванні Свярдлова і Ленінградскай у Мінску — утварыўся затор (фота)

На скрыжаванні вуліцы Ленінградскай і Свярдлова каля Галоўпаштамта адбылося ДТЗ. Аўтамабіль "Сітраен" сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам № 47с. Інфармацыі пра пацярпелых няма. Праз аварыю ўтварыўся вялікі затор з боку Ленінградскай: там стаяць больш за 10 тралейбусаў і з боку праспекта Незалежнасці.
Легкавік выяжджаў на Свярдлова з вуліцы Ленінградскай, а аўтобус ехаў па Свярдлова з боку праспекта Незалежнасці.
Гэты маршрут перавозіць студэнтаў БДУ з інтэрната, што знаходзіцца за МКАД. Звычайна студэнты выходзяць на плошчы Незалежнасці, а на вуліцу Кірава аўтобус едзе амаль пусты.