Дождж і парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў суботу

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 10 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночны ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. У Мінску і ў ваколіцах горада тэрмометры пакажуць 0...-2 градусы. У сувязі з гэтым сіноптыкі зноў абвясцілі штармавое папярэджанне. Месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе 1-4 градусы цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +8...+14 градусаў.

Падобнае ж надворе — з начнымі замаразкамі і дажджамі ўдзень — захаваецца ў Беларусі 11 і 12 траўня.

Дождж і парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў суботу
Прагноз надвор'я на 10 траўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.