Доўгія выхадныя ўжо блізка. Як адпачнем і папрацуем на Каляды і Новы год?

У коле сям'і

У коле сям'і / apostrophe.ua

Гатовыя да доўгіх свят? У гэтым годзе беларусаў чакаюць адразу два вялікіх цыклы выхадных па чатыры дні кожны!

Першы марафон адпачынку адбудзецца з 25 па 28 снежня. Каб не хадзіць на працу некалькі дзён запар, беларусам прыйдзецца папрацаваць 20 снежня (за 26-га).

Другі марафон пачнецца 1-га і скончыцца 4 студзеня. Можна будзе куды-небудзь з’ездзіць, выспацца і без спешкі спланаваць першыя дні года.

А тыдзень з 5 па 11 студзеня будзе кароткім: у сераду, 7 студзеня, праваслаўныя адзначаць Нараджэнне Хрыстова. І гэта яшчэ адзін шанец злавіць святочны настрой і правесці час з сям’ёй.

А тут можна пачытаць парады психолага, як напісаць план на год і дабівацца пастаўленых мэтаў.

— У наш турбулентны час можа падацца, што будаваць планы бессэнсоўна: жыццё непрадказальнае, і падзеі могуць абрынуцца нечакана. Аднак менавіта наяўнасць плана дазваляе нам заставацца псіхалагічна ўстойлівымі і адчуваць, што ў нас ёсць пэўны ўзровень валодання сітуацыяй.

Калі наперадзе ветлым маяком свецяць мэты і арыенціры, мы лягчэй адаптуемся да абставін, бо разумеем, да чаго рухаемся тут і цяпер. Калі ўсё зменіцца, мы зменім план дзеянняў і перагледзім мэты, але важна зрабіць сваё жыццё нават у перыяд пераменаў і крызісаў асэнсаваным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.