Долар расце, кошты за ім: што адбываецца ў эканоміцы? Стрым з эксперткай
Раман Галоўчанка і Анастасія Лузгіна
З пачатку года долар падаражэў амаль на 50 капеек. Беларусы назіралі за гэтым з пакорлівым песімізмам: пры Лукашэнку такое ўжо не першы раз. Але як паўзучая дэвальвацыя ўплывае на астатнюю эканоміку, на якую з іншага боку ціснуць санкцыі?
Ці правакуе рост долара адпаведны рост коштаў? Ці прагнуўся Нацбанк пад чыноўнікаў, якія заклікаюць уключаць друкарскі станок? Ці навучыўся ўрад спраўляцца з санкцыямі? Абмяркоўваем гэта са старшай навуковай супрацоўніцай BEROC Анастасіяй Лузгіной.