"Дняпро" выйграла ў "Гарадзеі" ў пераходным матчы — 3:1

Як вядома, "Дняпро" заняло перадапошняе месца ў другой шасцёрцы вышэйшай лігі, а "Гарадзея" была другой у першай лізе. Каманды павінны вырашыць, хто ў наступным сезоне будзе гуляць у эліце беларускага футбола.



У першым тайме лепш выглядалі госці, якія аднак не змаглі рэалізаваць свае моманты, не забілі пенальці. А ў другім тайме магілёўцы здолелі пераламіць ход гульні і забіць тры мячы, вызначыліся Казлоў (68-я хвіліна) і двойчы Булыга (76-я і 84-я хвіліны). На апошніх хвілінах Мархель забіў важны для гасцей гол.



Матч у адказ пройдзе ў Гарадзеі 8 снежня.