Для вызваленых палітвязняў ўжо сабралі больш за 80 тысяч еўра

Палітвязні ў Вільні пасля вызвалення / LookByMedia
Менш чым за суткі для вызваленых учора палітвязняў беларусы сабралі больш за 80 тысяч еўра, паведамляе Фонд салідарнасці BySol.
"Пасля многіх гадоў турмы людзей прымусова дэпартуюць з роднай краіны. З падарваным здароўем і без сродкаў да існавання. Без нашай з вамі дапамогі гэтым людзям будзе невыносна складана", — гаварылася ў абвестцы BySol па зборы сродкаў для палітвязняў.
BySol абвясціў, што кожны з вызваленых палітвязняў атрымае 1000 еўра дапамогі. Неабходная сума была сабраная за тры гадзіны.
Збор працягваецца. Цяпер сабрана больш за 85 тысяч еўра.
11 верасня рэжым Лукашэнкі вызвалі 52 палітвязняў. Усе яны, акрамя Мікалая Статкевіча, былі дастаўленыя ў Вільню. Статкевіч адмовіўся пакідаць беларусь. Пра яго цяперашняе месцазнаходжанне нічога не вядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.