Для сям'і памерлага палітуцекача беларусы сабралі больш за 3700 долараў
Беларусы сабралі грошы для сям'і памерлага палітуцекача / t.me/mostmediaio
3730 долараў сабралі беларусы для сям'і памерлага Аляксандра Куваннікава — шматдзетнага гродзенскага палітуцекача, піша Hrodna.life.
"Сям'я Аляксандра дзякуе ўсім за падтрымку, клопат і дапамогу. Усе вашыя паведамленні і добрыя словы Жанна і Алена Васільеўна бачаць і выбачаюцца, калі каму-небудзь не адказалі. Для іх зараз сапраўды вельмі цяжкі час", — напісаў іх блізкі.
Развітанне з Аляксандрам адбылося 4 лютага.
Як распавядала Еўрарадыё, Куваннікаў быў адзіным супрацоўнікам тытунёвай фабрыкі "Нёман", які сыйшоў у стачку ў 2020 годзе. У выніку праз шэсць дзён яго звольнілі.
Ад палітычнага пераследу мужчына з'ехаў у Польшчу. 30 студзеня 2024 годаё ён памёр. У яго засталася жонка і чацвёра дзяцей.