Імем Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце, назавуць вуліцу ў Роўне
Міраслаў Лазоўскі / novychas.online
Ва ўкраінскім горадзе Роўна з'явіцца вуліца беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага, піша "Наша Ніва".
Мсяцовыя ўлады прынялі рашэнне надаць імя байца-каліноўца праектнай вуліцы нумар 5.
Сябры Міраслава расказалі журналістам, што полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю. Аднак каліноўцы нават не чакалі, што рашэнне прымуць так хутка.
Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў "Белага легіёна" ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатарам беларускай культуры. Ваяваў у складзе палка Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам.