Для школьнікаў з Барысава міліцыя арганізавала экскурсію на Акрэсціна
Экскурсія на Акрэсціна / t.me/minobl_uvd/
Для школьнікаў з Барысава міліцыя арганізавала экскурсію на Акрэсціна ў Мінску. Хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з умовамі ўтрымання непаўналетніх ў прыёмніку-размеркавальніку УУС Мінаблвыканкама.
Падобныя наведванні для школьнікаў арганізуюць у мэтах "прафілактыкі" і "выхавання".
У апошнія гады сілавікі працягваюць актыўна апрацоўваць падлеткаў і моладзь, у тым ліку праз сетку разнастайных "клубаў".