Для мінчука ў Барысаве пластыкавая бутэлька каштавала 98 рублёў

Для мінчука ў Барысаве пластыкавая бутэлька каштавала 98 рублёў

Для мінчука ў Барысаве пластыкавая бутэлька каштавала 98 рублёў. Заўзятар мінскага "Тарпеда" кінуў яе на футбольнае поле "Барысаў-Арэны" падчас нядаўняга матчу чэмпіянату Беларусі з БАТЭ, за што і быў пакараны. На стадыёне яго затрымалі, быў складзены пратакол па факце дробнага хуліганства. Пакаралі заўзятара штрафам у памеры 4 базавых велічынь, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.