Дэпутат Бундэстага, які піша лісты Бабарыку: Мы павінны пачаць дыялог з Пуціным

Дэпутат Бундэстага Петэр Хайт мяркуе, што Еўропа павінна ўзмацніць ціск на Лукашэнку і пачаць дыялог з Пуціным наконт Беларусі:
"Мы мусім задумацца пра далейшыя санкцыі і паспрабаваць пачаць дыялог з Пуціным. У нас таксама ёсць спадзевы на тое, што зменіцца ўрад і што ў Германіі будзе новы міністр замежных справаў, які, магчыма, адкрые новую главу ў германа-расійскіх адносінах. Паколькі ключ зменаў у Беларусі — Пуцін".
Вясной Петэр Хайт пачаў апекавацца над Віктарам Бабарыкам. Ён піша былому прэтэндэнту ў прэзідэнты лісты і дасылае пасылкі. Таксама падтрымлівае яшчэ трох палітзняволеных у Іране. Дэпутат перакананы, што Германіі патрэбны новы міністр замежных справаў:
"Хайка Маас — сімпатычны хлопец. Але як міністр замежных справаў зусім бязлікі. Я ўпэўнены, што нам вельмі важна гаварыць пдакладнай мовай, мець дакладную канцэпцыю, як паводзіць сябе з Беларуссю і з Расіяй таксама".
Па меркаванні Хайта, ціск на Лукашэнку не мусіць слабець, толькі тады ў краіне магчымыя перамены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.