Дэпартамент прававой дапамогі ЦБС адновіць сваю працу

Вольга Дабравольская

Вольга Дабравольская

Пасля вымушанага перапынку аднаўляе сваю працу дэпартамент прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці. Ён быў вымушаны зачыніцца ў сярэдзіне траўня праз адсутнасць фінансавання.

"Акурат сёння мы даведаліся, што ў нас будзе магчымасць аднавіць спачатку, можа, часткова працу. Але ўжо ўпэўнена магу сказаць, што аддзел прававой дапамогі ЦБС паволі будзе аднаўляць сваю працу. І старт наш ужо запланаваны на жнівень, то бок праз некалькі дзён мы пачнем прымаць новыя заяўкі", — заявіла кіраўніца дэпартамента Вольга Дабравольская ў каментары Радыё Рацыя.

Найперш дэпартамент працягне дапамагаць з абаронай правоў беларускіх мігрантаў у Польшчы, а ў жніўні вернецца да аказання індывідуальнай дапамогі перадусім былым палітвязням і актывістам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Раней Цэнтр беларускай салідарнасці дапамог тысячам беларусаў у Польшчы, бясплатна даючы інфармацыю пра легалізацыюі, афармленне дакументаў, супрацьдзеянне дыскрымінацыі з боку працадаўцаў або дзяржорганаў.

Раней сувязь з дэпартаментам прававой дапамогі ЦБС была праз тг-канал, але цяпер ён выдалены. Старонка дэпартамента абнаўляецца тут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.