Дэмакратычныя сілы Беларусі правядуць у нядзелю шэраг сустрэч на высокім узроўні
Дэмакратычныя сілы Беларусі правядуць у нядзелю шэраг сустрэч на высокім узроўні. Так, запланаваныя перамовы паміж Святланай Ціханоўскай і кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, а таксама з прэзідэнтам Еўрапейскага савету Шарлем Мішэлем.
Запланаваная таксама шматбаковая сустрэча паміж дэмсіламі і міністрамі ЕС разам з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жазэпам Барэлем. Разам з Ціханоўскай на сустрэчы будуць кіраўнік НАУ Павел Латушка, а таксама прадстаўнікі Каардынацыйнага савету, штабу Віктара Бабарыкі, "Вясны", медыя, бізнес-супольнасці і дыяспар.