Дажджы з навальніцамі ў аўторак чакаюцца толькі па ўсходзе Беларусі
Лета, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У аўторак, 5 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах, а ўдзень месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. Вецер чакаецца заходні, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 градусаў цяпла, удзень будзе +22...+28 градусаў.
У наступныя дні пахаладае. У сераду кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі Беларусі.
Прагноз надвор'я на 5 жніўня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 5 жніўня / Белгідрамет