Дажджы, навальніцы, шквалісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў аўторак

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота

У аўторак, 29 ліпеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі — моцныя залевы. Прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты, у асобных раёнах прагназуеца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. У Мінску чакаецца навальніца. Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 16-21 градус вышэй за нуль, удзень прагназуецца ад +20 па паўднёвым захадзе да +32 па ўсходзе.

Дажджы на тэрыторыі краіны захаваюцца 30 і 31 ліпеня. У сераду магчыма нават град. Удзень у сераду тэрмометры пакажуць ад +15 па захадзе да 29 градусаў цяпла па поўначы краіны.

Дажджы, навальніцы, шквалісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў аўторак
Прагноз надвор'я на 29 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.