Дажджы, навальніцы і парывісты вецер — у пятніцу зноў аранжавы ўзровень

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота

У пятніцу, 20 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — з навальніцамі. Удзень у асобных раёнах прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, у многіх раёнах — парывісты, да 15-20 метраў за секунду. У прыватнасці, такія парывы ветру чакаюцца ў Мінску. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-13 градусаў са знакам "плюс". Удзень прагназуецца 12-18 цяпла, па захадзе Беларусі будзе +19...+21 градус.

На выходных, як кажуць сіноптыкі, у Беларусі таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы і моцны парывісты вецер. Удзень у нядзелю тэрмометры пакажуць ад +16 па паўночным усходзе да +27 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Дажджы, навальніцы і парывісты вецер — у пятніцу зноў аранжавы ўзровень
Прагноз надвор'я на 20 чэрвеня / Белгідрамет
Дажджы, навальніцы і парывісты вецер — у пятніцу зноў аранжавы ўзровень
Прагноз надвор'я на 20 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.