Даставайце пухавікі: хутка будуць моцныя маразы, і не апошнія

Заморозки в Беларуси

Будзе холадна. Вельмі / onliner.by

Судзячы па ўсім, да лютага надвор'е ў Беларусі вырашыла прыгадаць, што ідзе зіма, і кампенсаваць занадта цёплыя снежань і студзень. Даволі марозна было ўжо ў апошнія дні, але ў бліжэйшы тыдзень беларусаў чакаюць яшчэ мацнейшыя маразы.

Так, у ноч з 16 на 17 лютага ў цэнтральнай і ўсходняй частцы Беларусі месцамі можна чакаць -14...-16. Днём яшчэ пашанцуе беларусам з заходняй часткі краіны (-3), а вось ва ўсходняй тэмпература не падымецца вышэй за -7.

У наступныя дні днём тэмпература не будзе так моцна паніжацца, але па начах, асабліва з серады на чацвер і з чацвярга на пятніцу, зноў можа апускацца ніжэй за -10. Моцныя маразы будуць захоўвацца і раніцай.

Паводле папярэдніх прагнозаў, да канца лютага адлігі чакаць дакладна не варта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.