Даследаванне: Кожны трэці беларус няшчасны на працы
Як паказвае даследаваньне сусветнай сацыялагічнай службы Гэлап, у сярэднім сваёй працай зацікаўленыя толькі 13% наёмных работнікаў на планеце.
Гэта значыць, што яны псіхалагічна адданыя сваёй працы і хочуць зрабіць пазітыўны ўнёсак на сваім працоўным месцы. У Беларусі гэты паказнік яшчэ ніжэй — 9%.
Пераважная большасць апытаных наёмных работнікаў ва ўсім свеце — 63% — "незацікаўленыя". Гэта значыць, што ім не хапае матывацыі і яны менш схільныя прыкладаць намаганні, каб іх арганізацыя дасягнула сваіх мэтаў. У Беларусі гэты паказнік — 58%.
Нарэшце, трэцяя група — гэта так званыя "актыўна незацікаўленыя". Яны непрадуктыўныя і нешчаслівыя на працы і пашыраюць такое стаўленне на калегаў. Паводле апытання, у свеце ў сярэднім 24% такіх наёмных работнікаў. У Беларусі гэтая лічба яшчэ вышэйшая — 33%, інфармуе Радыё Свабода.