Дарожная аварыя ў Мінску спаралізавала рух трамваяў (фота)

Дарожная аварыя з удзелам двух легкавікоў здарылася сёння раніцай у Мінску на вуліцы Якуба Коласа. Прыкладна ў 8.20 сутыкнуліся аўтамабілі Honda Jazz і Mini Cooper. Пасля сутыкнення “Хонду” выкінула на сярэдзіну праезнай часткі і такім чынам машына перакрыла рух трамваяў у абодвух напрамках.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых у ДТЗ няма. Праўда, пасажырам трамваяў давялося ісці пешшу — транспарт стаяў каля 20 хвілінаў, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.