Дарадца міністра ўнутраных спраў: пад Харкавам забіта каля 3000 расіян
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Міхайла Апостал паведаміў у сацсетках страты расіян па выніку сённяшніх баёў.
Па яго словах, пад Харкавам нападнікі страцілі забітымі каля 3000 вайскоўцаў, было знішчана каля 200 адзінак тэхнікі. "Два батальёны кінулі тэхніку і пешым парадкам бягуць з тэрыторыі Украіны", — піша Апостал.
Пад Херсонам забіта каля 200 расійскіх вайскоўцаў, украінцы адбілі назад Кахоўку. Пад Чарнігавам знішчаная калона з 100 адзінак тэхнікі.
Таксама паведамляецца, што ўкраінскія вайскоўцы вярнулі кантроль над аэрапортам Гастомель пад Кіевам.