Да Пуціна прарывалася жанчына на інваліднай калясцы (відэа)

Інвалід Дзінара Мухатдзінава хацела папрасіць у расійскага прэзідэнта дапамогі ў вырашэнні асабістых праблем, таму бацька вёз яе на калясцы да трыбуны, дзе сядзеў Уладзімір Пуцін. Жанчына спадзявалася, што зможа перадаць дакументы. Аднак некалькі ахоўнікаў падбеглі і, нягледзячы на пратэсты і супраціўленне, вывелі і Дзінару, і яе бацьку. Нічога перадаць Пуціну яны не змаглі, інфармуе сайт chelyabinsk.ru.

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ахова Пуціна не мае дачынення да інцыдэнта. Ён нават сумняецца, што жанчына ехала менавіта да яго.

Фота — ria.ru, chelyabinsk.ru