Да чэмпіянату Беларусі не дапусцілі "Белшыну", "Дняпро" і брэсцкае "Дынама"

Такое рашэнне 11 сакавіка прыняў ліцэнзійны камітэт Беларускай федэрацыі футбола. Паведамляецца, што клубы з Бабруйска, Брэста і Магілёва не выканалі фінансавыя крытэрыі сістэмы ліцэнзавання. Яны маюць магчымасць падаць апеляцыю.



Як паведамляе Беларуская федэрацыя футбола, за невыкананне шэрагу кадравых крытэрыяў былі накладзеныя санкцыі на наваполацкі "Нафтан" і гродзенскі "Нёман". Якія менавіта былі парушэнні, невядома.



Нагадаем, чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пачнецца 29-30 сакавіка. Каляндар гульняў можна пабачыць тут.
 

Фота — ria.ru