Да +21 прагназуюць у Беларусі 20 траўня
 
  Вясна, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 20 траўня, уначы будзе воблачна з праясненнямі, а ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвым усходзе Беларусі ўдзень чакаюцца навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць +4...+10 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 15-21 градуса цяпла.
 
Прагноз надвор'я на 20 траўня / Белгідрамет
      
       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
