Да +18°С па паўднёвым усходзе: прагноз надвор'я на 5 траўня ў Беларусі

Вясна ў Беларусі
Воблачна з праясненнямі будзе ў Беларусі ў панядзелак, 5 траўня. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уночы і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман.
Тэмпература паветра ўночы складзе ад 2 да 8 градусаў цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах да +10°С. Удзень паветра прагрэецца да +7°С па поўначы і да 18°С па паўднёвым усходзе.
У Мінску 5 траўня будзе да +10°С і невялікі дождж удзень. Уночы істотных ападкаў не чакаецца. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.