Цяпло ў Беларусь вернецца з 20 траўня — сіноптыкі

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У пятніцу, 16 траўня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень па ўсходзе Беларусі месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў — ад слабога да ўмеранага, удзень — паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў цяпла, але месцамі, а па Брэсцкай вобласці — у многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў марозу. Удзень прагназуецца +9...+15, месцамі будзе 7-8 градусаў вышэй за нуль.

Прыкладна такое ж хмарнае, прахалоднае і дажджлівае надвор'е захаваецца да канца тыдня. Паводле прагнозаў сіноптыкаў цяпло ў Беларусь вернецца не раней за 20 траўня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.