Цяпер з Малі і Кубы: мігранты працягваюць ісці ў Польшчу з Беларусі
Польская пагранслужба / @Straz_Graniczna
За апошнія суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала незаконна прайсці група з 27 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Малі і Кубы.
Была таксама спроба сілавога перасячэння мяжы. Па дадзеных памежнай службы Польшчы, беларускія сілавікі прывезлі на службовых машынах каля 20 чалавек да мяжы. Разам яны кідалі камяні ў польскія патрулі.
За 6 траўня незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 76 чалавек.