Цягнікі на еўрапейскую каляіну ў Брэсце будуць пераводзіцца аўтаматычна
Гэта будзе рабіцца з дапамогай пераводнага прыстасавання кампаніі "Talgo".
Адпаведны праект абмяркоўваўся 7 жніўня на перамовах першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Міхайлюка з віцэ-прэзідэнтам ААТ "Расійскія чыгункі" Міхаілам Акулавым. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Праца па праектаванні і будаўніцтве пераводнага прыстасавання будзе працягвацца ў рамках сумеснай працоўнай групы. Нагадаем, што цяпер перавод цягнікоў з каляіны 1520 мм на каляіну 1435 мм адбываецца практычна ўручную.
Фота — railwayz.info