ЦВК: подпісы здалі толькі 7 ініцыятыўных груп

ЦВК: подпісы здалі толькі 7 ініцыятыўных груп

У Цэнтрвыбаркам Беларусі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты здалі толькі 7 ініцыятыўных груп, паведамляе TUT.by. Дакладная колькасць не паведамляецца. Цяпер будзе ісці праверка подпісаў. Вынікі чакаюцца толькі пасля 30 чэрвеня.

Пра тое, што сабрана больш за 100 тысяч подпісаў, патрэбных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, заўлялі ініцыыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі (каля 2 млн), Віктара Бабарыкі (434 тысячы), Валерыя Цапкалы (200 тысяч), Святланы Ціханоўскай (110 тысяч), Сяргея Чэрачаня (106 тысяч), Ганны Канапацкай (100 тысяч) і Андрэя Дзмітрыева (100 тысяч). З гэтых прэтэндэнтаў за кратамі знаходзіцца Бабарыка.

Як вядома, было 15 ініцыятыўных груп. Зняліся з выбараў Алег Гайдукевіч і Наталля Кісель. Іншыя прэтэндэнты і не планавалі збіраць патрэбныя 100 тысяч подпісаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.