Ціханоўская пракаментавала чуткі пра здароўе Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская пракаментавала доўгую адсутнасць Аляксандра Лукашэнкі і чуткі пра яго здароўе.
"Ходзіць шмат чутак пра здароўе дыктатара Лукашэнкі. Для нас гэта азначае толькі адно: мы мусім быць добра падрыхтаваныя да любога сцэнара, каб накіраваць Беларусь па шляху да дэмакратыі і прадухіліць умяшанне Расіі", — напісала палітык у сваім акаўнце ў Твітары.
Таксама яна адзначыла, што прыхільнікам палітычных пераменаў у Беларусі трэба, каб міжнародная супольнасць дзейнічала праактыўна і хутка.
Лукашэнка не з'яўляўся ў публічнай прасторы з 9 траўня. Некалькі дзён ходзяць чуткі пра ягонае нездароўе. Павел Латушка заявіў, быццам у Лукашэнкі дыягназавалі інфекцыйна-алергічны міякардыт.