Ці здолее кардынал Гуджэроці арганізаваць візіт папы Льва XIV у Беларусь — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Пасланнік папы Льва XIV прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў у Ватыкане, кардынал Клаўдыё Гуджэроці 24 кастрычніка прыбыў у Беларусь з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Падчас сваёй прамовы кардынал выказаў надзею, што ў будучыні Папа Рымскі зможа наведаць Беларусь і асабіста ўбачыць краіну і яе жыхароў. Кардынал Гуджэроці быў Апостальскім нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 год. І запомніўся тым, што наведваў палітвязняў, падчас іх знаходжання за кратамі. Што праўда, вызвалення ніводнага з іх так і не дамогся, хоць, як кажуць, быў “любімцам Лукашэнкі”.

Што насамрэч стаіць за візітам кардынал Клаўдыё Гуджэроці і якія мэты пераследуе Ватыкан? Ці сапраўды візіт Папы Рымскага ў Беларусь магчымы і пры чым тут пазіцыя кіраўніцтва РПЦ? Ці здольны папскі пасланец паўплываць на вызваленне Лукшэнкам палітвязняў і як Мінск скарыстаецца гэтым візітам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.