Сіноптыкі папярэджваюць пра начныя замаразкі ў Беларусі

Замаразкі, ілюстрацыйнае фота

Замаразкі, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 26 красавіка, Беларусь акажацца ў халоднай няўстойлівай паветранай масе. Прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, удзень — з мокрым снегам. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны.

Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 градусаў цяпла. Аднак у многіх раёнах Віцебскай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй частцы тэрыторыі краіны — месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. У Мінску ў ваколіцах горада прагназуецца ад 0 да 1 градуса марозу. Удзень паветра прагрэецца да 6-12 градусаў са знакам "плюс".

Дарэчы, начныя замаразкі захаваюцца таксама ў нядзелю і панядзелак. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца 0...-5 градусаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.