Ці можна памяняць савецкія дакументы ў Польшчы. Чыноўнікі: усё індывідуальна

Варшава / Reuters
Некаторыя польскія ўжонды (мясцовыя органы ўлады) не прымаюць пасведчання аб нараджэнні савецкага ўзору, хоць раней МУС Польшчы заяўляла, што забароны на гэта няма.
Еўрарадыё запыталася ў Варшаўскай управы запісу актаў грамадзянскага стану, ці могуць яны ўсё ж прыняць "зялёную кніжку".
Там адказалі, што замежныя дакументы могуць быць унесены ў рэестр, калі адпавядаюць вызначаным умовам: напрыклад, там пацверджана, што ён выдадзены афіцыйным органам, прызнаецца ў роднай краіне і "не выклікае сумненняў у сапраўднасці".
Польскія чыноўнікі ўдакладнілі, што супрацоўнік упраўлення можа запытаць апастыль на дакумент, калі ўзнікаюць сумневы ў яго сапраўднасці. Крытэрый для ацэнкі магчымай (не)сапраўднасці дакументаў не назвалі.
Пры гэтым ва ўпраўленні падкрэслілі, што кожны выпадак разглядаецца індывідуальна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.