Чырвона-зялёны сцяг на шматпавярховіку ў Гомелі замянілі БЧБ-парасонам
На адным з гомельскіх шматпавярховікаў афіцыйны чырвона-зялёны сцяг замянілі бела-чырвона-белым парасонам. Як піша "Гомельская праўда", гэта адбылося 7 чэрвеня ў мікрараёне "Паўднёвы".
Зняты чырвона-зялёны сцяг мужчыны уваткнулі ў сметніцу.
Пры гэтым яны трапілі на відэакамеру, таму неўзабаве мужчын затрымалі. Аднаму 38 гадоў, другому — 36.
Свой учынак яны патлумачылі нецвярозым станам.