Чыноўнікі схавалі даныя пра якасць паветра ў Гомелі і Жлобіне
У Жлобіне ў верасні / t.me/ndsmi/
Чыноўнікі схавалі даныя пра якасць паветра ў Гомелі і Жлобіне. Белгідрамет звычайна публікуе такую інфармацыю, аднак у апошняй справаздачы гэтых гарадоў чамусьці няма.
Даныя па ім публікавалі заўсёды. Але без тлумачэння прычын напярэдадні вырашылі такога не рабіць.
Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што дым ад пажараў на мяжы Украіны і Расіі зноў ідзе на Беларусь, найперш на Гомельшчыну. Мясцовыя жыхары скардзяцца на якасць паветра.