Чыноўнікі хочуць, каб усе мінскія школьнікі апраналіся аднолькава
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын і дзеці з рэвалюцыйнай школы Мангёндэ / Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК) / Reuters
Мінскія чыноўнікі хочуць, каб усе сталічныя школьнікі апраналіся аднолькава.
— Чаго б нам хацелася? Каб выключыць разнабой у падыходах, мы прапануем на наступны навучальны год уніфікаваць падыходы да дзелавога стылю адзення мінскіх школьнікаў. Шляхам шырокага папярэдняга абмеркавання вызначыць некалькі камплектаў адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак у адной каляровай гаме, — цытуе агенцтва "Мінск-Навіны" старшыню камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэя Стрыгельскага.
На форме чыноўнікі хочуць размясціць "элементы дзяржаўнай сімволікі і Мінска, эмблему ўстановы адукацыі".
Адрознівацца такія аднатыпныя камплекты будуць толькі коштам. Старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна мяркуе, што гэтая нетрывіяльная ідэя можа зрабіцца пілотным праектам для 246 устаноў адукацыі Мінска.